Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэхнічная місія БДІПЧ АБСЭ раіць накіраваць назіральнікаў


Тэхнічная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ раіць накіраваць у Беларусь доўгатэрміновую місію для назіраньня за хадой кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі.

Рэкамэндуецца накіраваць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія будуць сачыць за выбарчай кампаніяй па ўсёй Беларусі.

Пра гэта ідзе гаворка ў дакладзе, падрыхтаваным па выніках візыту ў Менск, паведамілі БелаПАН у прэсавай службе БДІПЧ АБСЭ.

Тэхнічная місія БДІПЧ АБСЭ наведала Менск 27-29 верасьня.
XS
SM
MD
LG