Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс сустрэнецца з Пуціным і Мядзьведзевым


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс, які знаходзіцца зь візытам у Маскве, правядзе сёньня перамовы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і прэм'ер-мінстрам РФ Уладзімерам Пуціным.

Бакі маюць намер абмеркаваць шырокі круг пытаньняў, сярод якіх энэргетыка, ваенна-тэхнічная сфэры, жыльлёвае будаўніцтва.

Галоўным вынікам сустрэч у Маскве павінна стаць, як чакаецца, падпісаньне так званага "Пляну дзеяньняў", якім будуць перагледжаныя асноўныя напрамкі супрацоўніцтва на пэрыяд да 2014 году.
XS
SM
MD
LG