Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцы заклапочаныя брытанскай абаронай


Учора ў інтэрвію БіБіСі Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан адзначыла, што НАТА – "самы пасьпяховы ваенны зьвяз у гісторыі, аднак для замацаваньня посьпехаў ён мае патрэбу ў "належнай падтрымцы" з боку ўсіх 28 яго краінаў-чальцоў.

Заяве Клінтан папярэднічала інфармацыя пра пляны брытанскага ўраду скараціць да 2015 году абаронныя выдаткі на 10 адсоткаў.

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, у сваю чаргу, назваў неабгрунтаванай падобную занепакоенасьць адносна зьніжэньня абароннага патэнцыялу яго краіны.
XS
SM
MD
LG