Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Башуру рыхтуюць новае абвінавачаньне


Міхась Башура

Міхась Башура

Прадстаўніца абвінавачаньня Галіна Корнева папрасіла час, каб выставіць новае абвінавачаньне. Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак да 10.00 18 кастрычніка.

Адвакат Тамара Сідарэнка не выключае, што Башуру выставяць больш цяжкае абвінавачаньне.

Яна кажа, што, калі б будучае абвінавачаньне было менш цяжкім, прадстаўнік пракуратуры мог бы зьмяніць сваю пазыцыю ў часе слуханьняў. Гэта дазволена законам.

Сідарэнка паведаміла, што Міхась Башура быў зьбянтэжаны такім паваротам у справе.

Суд Савецкага раёну Менску разглядае справу супраць актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры.

Башуру вінавацяць у паўторнай падробцы дакумэнтаў.

Прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду" перакананыя, што іхнага паплечніка перасьледуюць за грамадзкую дзейнасьць.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце
XS
SM
MD
LG