Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малдова ратыфікавала дамову аб Міжнародным судзе


Малдаўскі парлямэнт ратыфікаваў пагадненьне аб утварэньні Міжнароднага крымінальнага суду. Пачынаючы са студзеня 2011 году Малдова стане 114-й краінай, што фармальна ўзяла на сябе абавязкі супрацоўнічаць з гэтай установай.

Незалежны ад нацыянальных урадаў суд у Гаазе быў усталяваны ў 2002-м годзе для правядзеньня працэсаў над асобамі, абвінавачанымі ў генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва.
XS
SM
MD
LG