Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА...


...і халаднавата. Тэмпэратура: -3 – +6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным мастацкім музэі адкрыцьцё выставы "Рэха цішыні", на якой прадстаўлены карціны дзяцей з пашкоджаньнем слыху. Пачатак а 17.00.

Выступ аўтаркі-выканаўцы Тацяны Беланогай перад вучнямі 7–11 клясаў у школе ў Ільлі. Пачатак а 11.00. Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Індыі пачынаюцца дзесяцідзённыя індыйска-расейскія вайсковыя вучэньні па барацьбе з тэрарызмам.

У Маракешы ў Марока міжнародная канфэрэнцыя на тэму сусьветнай палітыкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1582 папа Рыгор ХІІІ увёў грыгарыянскі каляндар. Пасьля 4 кастрычніка 1582 паводле старога стылю (юліянскага календара) наступіў адразу дзень 15 кастрычніка 1582 паводле новага стылю (грыгарыянскага календара).

У 1833 памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай і кампазытар, аўтар знакамітага палянэзу "Разьвітаньне з Радзімай".

У 1844 нарадзіўся Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф і пісьменьнік (пам. 1900).

У 1915 у Ружанах на Берасьцейшчыне нарадзіўся будучы (1986-1992) прэм’ер-міністар Ізраіля Іцхак Шамір (Езярніцкі).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень сялянак.

Дзень мыцьця рук (найлепш з мылам).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "У нас столькі шлюх, што прастытуцыю варта легалізаваць".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Шчасьце мужчыны называецца "Я хачу". Шчасьце жанчыны называецца "Ён хоча".

"Калі ты раб, дык ня можаш быць сябрам, калі тыран – ня можаш мець сяброў".

"Між рэлігіяй і сапраўднай навукай няма ні сваяцтва, ні сяброўства, ні варагаваньня: яны на розных плянэтах".


Фрыдрых Ніцшэ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG