Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ўкраіне кантралююць пераезды


У горадзе Марганец на Украіне сёньня пахавалі 28 ахвяраў аўтакатастрофы, якая адбылася ў аўторак, калі на чыгуначным пераезьдзе пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з лякаматывам. Мясцовая ўлада цалкам узяла на сябе арганізацыю пахаваньня. На сёньняшні дзень лік ахвяраў склаў ужо 44 чалавекі, 9 цяжкапараненых знаходзяцца ў рэанімацыі.

ДАІ адзначае, што аўтобус, разьлічаны на 40 месцаў, перавозіў нашмат больш пасажыраў. У ходзе сьледзтва вывучаюцца ўсе вэрсіі здарэньня, у тым ліку і магчымая далучанасьць шафёра аўтобуса да дэструктыўных сэктаў.

Па ўсёй Украіне пачаўся кантроль абсталяваньня чыгуначных пераездаў, а таксама тэхнічнага стану аўтапрадпрыемстваў. Аварыя 12 кастрычніка стала самай трагічнай за ўсю гісторыю незалежнай Украіны.
XS
SM
MD
LG