Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрпол змагаецца з падробленымі лекамі


Больш як мільён таблетак падробленых лекаў былі захопленыя ў часе апэрацыі “Пангея-3”, якую правялі 45 краін-сябраў Інтэрполу. Пра гэта паведамляе сёньня міжнародная паліцэйская арганізацыя. Рыначная цана лекаў складае 2,5 млн даляраў. Па выніках праверкі затрыманыя 76 чалавек, зачыненыя 290 інтэрнэт-сайтаў, праз якія збываўся падроблены тавар.

У Інтэрполе адзначаюць, што пакуль не існуе законаў, якія караюць за распаўсюд кантрафактных лекаў праз інтэрнэт, што ўскладняе змаганьне з падробкамі. Падробкі паступаюць ня толькі з краінаў Азіі і Лацінскай Амэрыкі, але і Цэнтральнай Эўропы. Гэты бізнэс, як адзначаюць спэцыялісты, для злачынцаў выгаднейшы, чым гандаль накротыкамі, яго аб’ём можа складаць сотні мільёнаў эўра за год.
XS
SM
MD
LG