Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

11 кандыдатаў адказалі “Свабодзе”, 4 — маўчаць


Патэнцыйныя кандыдаты ў ЦВК

Патэнцыйныя кандыдаты ў ЦВК

На сайце «Свабоды» апублікаваныя Анкеты кандыдатаў на прэзыдэнта. З 15 патэнцыйных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы на прапанову «Свабоды» адгукнуліся 11.

Пытаньні для Аляксандра Лукашэнкі былі перасланыя ў ягоную прэсавую службу, аднак дагэтуль адказаў не паступіла.

Андрэй Саньнікаў спаслаўся на занятасьць больш важнымі справамі.

Сяргей Гайдукевіч адмовіўся адказваць на анкету «Свабоды» яшчэ да таго, як занёс у ЦВК сваю заяву пра няўдзел у выбарах.

Дзьмітры Вус адмовіўся даваць адказы без тлумачэньня прычынаў. А ўсе спробы знайсьці Сяргея Іванова скончыліся безвынікова.

З анкетамі патэнцыйных кандыдатаў можна пазнаёміцца ў адмысловай рубрыцы, а іх біяграфіі пачытаць тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG