Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА і ЗША ня супраць прымірэньня з Талібанам


Прадстаўнікі ЗША і НАТА сёньня выказалі падтрымку спробам аўганскага ўраду правесьці мірныя перамовы з Талібанам. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі, шэф НАТА Андэрс Фог Расмусэн сказаў, што альянс гатовы падтрымаць магчымыя мірныя перамовы з Талібанам, аднак выключыў магчымасьць, што ваенныя апэрацыі супраць аўганскіх інсургентаў будуць спыненыя.

Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс і дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявілі, што яны будуць рабіць усё магчымае, каб падтрымаць намаганьні прэзыдэнта Карзая прымірыцца зь некаторымі элемэнтамі Талібану, аднак, разумеюць, што гэтыя намаганьні могуць і не спрацаваць.
XS
SM
MD
LG