Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцыя Сэрбіі арыштавала 19 футбольных заўзятараў


Сэрбская паліцыя арыштавала 19 футбольных заўзятараў, якія вярнуліся зь Італіі, дзе ў мінулы аўторак адбыліся беспарадкі зь іх удзелам.

Паводле дадзеных сэрбскага МУС, улады маюць намер правесьці поўнае расьсьледаваньне інцыдэнту, з-за якога быў адменены матч адборачнага цыклу чэмпіянату Эўропы-2012 паміж камандамі Італіі і Сэрбіі. У Італіі пад арыштам знаходзяцца 17 сэрбскіх заўзятараў.

Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) не выключае, што камандзе Сэрбіі можа пагражаць дыскваліфікацыя і адлучэньне ад удзелу ў чэмпіянаце Эўропы
XS
SM
MD
LG