Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўдыт выявіў парушэньні ў працы былога ўкраінскага ўраду


Амэрыканская аўдытарская фірма Trout Cacheris PLLC выявіла факты махлярства і нямэтавага выкарыстаньня дзяржаўных сродкаў ва Ўкраіне ў пэрыяд з 2008 па 2010 год.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве аўдытары паведамілі, што імі знойдзены доказы выкарыстаньня падстаўных офшорных кампаній, фіктыўных дамоваў і іншых мэханізмаў адмываньня грошай. Таксама адзначалася датычнасьць да парушэньняў экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі і іншых чальцоў ураду.
XS
SM
MD
LG