Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Ануляваньне выбараў? Гэта нават не падлягае абмеркаваньню


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала "Свабодзе" думку пра тое, што трэба ануляваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году, бо Аляксандар Лукашэнка падаў непраўдзівыя зьвесткі пра сябе.

"Гэта не зьяўляецца падставай для адмовы, а тым больш для ануляваньня вынікаў выбараў. Гэта спроба прапіярыцца за чужы кошт, за кошт цікавай асобы", — заявіла Ярмошына.

У 2006 годзе кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Лукашэнка пазначыў у дакумэнтах, што ў яго два сыны — Віктар і Дзьмітрый. Але вядома, што ўжо тады ў яго быў трэці сын — Мікалай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG