Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША арыштавалі ўдзельнікаў крымінальнага сындыкату


Праваахоўныя органы ЗША падазраюць 44-х удзельнікаў армянска-амэрыканскага крымінальнага сындыкату ў махлярстве на болей як 100 мільёнаў даляраў. 41 падазраваны ўжо арыштаваны.

Паводле абвінавачаньня, удзельнікі групоўкі атрымалі празь дзяржаўную страхавую сыстэму ЗША “Мэдыкер” выплаты ў 118 клініках 25 амэрыканскіх штатаў.

Пракурор Нью-Ёрку Прытым Бхарара заявіў, што сындыкат Мірзаяна-Тэрджаняна дзейнічаў у клясычным мафійным стылі і выкарыстоўваў для сваіх мэтаў пагрозы, шантаж і гвалт.
XS
SM
MD
LG