Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ошы мітынгуюць прыхільнікі партыі "Адзіны Кіргізстан"


На кіргіскім поўдні ў горадзе Ош выйшлі на мітынг каля тысячы прыхільнікаў партыі "Адзіны Кіргізстан", якая, згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў 10 кастрычніка, не прайшла ў парлямэнт.

Мітынгоўцы ня згодныя з афіцыйнымі вынікамі і патрабуюць дэпутацкіх мандатаў для прадстаўнікоў партыі, пагражаючы ў адваротным выпадку пайсьці маршам на сталіцу краіны. У сваю чаргу Цэнтрвыбаркам Кіргізстану адмаўляецца пералічваць галасы на спрэчных участках і матывуе гэта тым, што пакуль апублікаваныя толькі папярэднія вынікі выбараў.

Раней прыхільнікі "Адзінага Кіргізстану" ўжо блякавалі аўтатрасу Бішкек-Ош.
XS
SM
MD
LG