Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Берасьці стаў на бок міліцыянтаў


Суд Ленінскага раёну Берасьця вынес азначэньне па скарзе Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага прадпрымальніцкага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДПГ.

Паводле судзьдзі, справа спынена ў сувязі зь непадведамнасьцю гэтай справы суду. На думку праваабаронцы Рамана Кісьляка, такім чынам суд знайшоў магчымасьць не разглядаць справу супраць міліцыянтаў:

"Паводле адміністрацыйнага кодэксу справа была фактычна адразу ж і спынена пасьля затрыманьня і асабістага агляду. Такім чынам, у грамадзян перастала існаваць магчымасьць абскарджваць гэтае рашэньне паводле КААП. Тым ня менш гэта ня значыць, што ў справе пастаўлена кропка. Ёсьць вышэйстаячыя інстанцыі, куды справа будзе перададзена на разгляд".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG