Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У суботу ў Гаазе пройдзе акцыя салідарнасьці


16 кастрычніка ў Гаазе адбудзецца акцыя салідарнасьці з роднымі і блізкімі гвалтоўна зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, палітзьняволенымі і ўсімі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Як паведаміла прэсавая служба грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, якая выступае арганізатарам акцыі, яна адбудзецца каля будынку беларускай амбасады ў Нідэрляндах з 15 да 16 гадзін па мясцовым часе.
XS
SM
MD
LG