Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква крытыкуе Тбілісі за бязьвізавы рэжым для паўночнакаўказцаў


МЗС Расіі назвала правакацыяй рашэньне ўладаў Грузіі ўвесьці ў аднабаковым парадку бязьвізавы рэжым для расейскіх грамадзянаў, якія пражываюць у шэрагу рэспублік Паўночнага Каўказу.

"Спроба падзяліць насельніцтва Расіі на розныя катэгорыі супярэчыць нормам цывілізаваных міждзяржаўных зносін", – гаворыцца ў заяве, апублікаванай сёньня на сайце расейскага замежнапалітычнага ведамства.

У Тбілісі тлумачаць, што адпаведнае рашэньне прэзыдэнта Саакашвілі прынятае паводле гуманітарных меркаваньняў, з улікам асаблівай культурнай і гістарычнай блізкасьці народаў. Свабодна перасякаць грузінскую мяжу і знаходзіцца ў краіне бязь візы цягам 30-ці дзён дазволена жыхарам Дагестану, Чачэніі, Паўночнай Асэтыі, Кабардына-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі і Адыгеі.
XS
SM
MD
LG