Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратавальная апэрацыя ў Чылі завяршылася трыюмфам


Чылійскі прэзыдэнт гаворыць з апошнім вызваленым гарняком Люісам Урсуа

Чылійскі прэзыдэнт гаворыць з апошнім вызваленым гарняком Люісам Урсуа

З глыбіні 625 мэтраў на паверхню паднялі ўсіх 33 гарнякоў, больш за два месяцы зьняволеных пад зямлёю пасьля абвалу на шахце ў паўночначылійскім горадзе Кап'япа.

Знаходзячыся пад зямлёю з моманту аварыі, што здарылася 5 жніўня, шахтары паставілі рэкорд выжываньня ў найцяжэйшых умовах. Толькі праз 17 дзён пасьля здарэньня яны здолелі падаць на паверхню зямлі паведамленьне, што ўратаваліся ў аварыйным падземным памяшканьні.

Падыманьне людзей з глыбіні ў адмысловай капсуле дыямэтрам каля 50 сантымэтраў прайшла хутчэй, чым меркавалася. На паверхні гарнякоў сустракалі сваякі, калегі, сябры. Зьяўленьне кожнага шахтара суправаджалася воплескамі.


На паверхню падымаюць апошняга зь зьняволеных пад зямлёю гарнякоў


На месцы знаходзіўся таксама прэзыдэнт краіны Сэбаст’ян Піньера з жонкаю. Ён заявіў, што ўнікальная апэрацыя зьменіць уяўленьне ў сьвеце пра ягоную краіну. “Бачыць, як шахтары выходзяць з чэрава гары на паверхню, абдымаюць сваіх жонак, сваіх дачок з такім шчасьцем, такой насалодаю, – гэта нешта, – сказаў Піньера. – Гэта даказвае каштоўнасьць веры, каштоўнасьць мэтанакіраванасьці, каштоўнасьць супрацы”.




Беларускі шахтар: “Мяркую, у нас такое немагчыма"
Алена Ціхановіч. "З таго сьвету вяртаюцца"
Чылійскіх шахтароў ратуюць (трансьляцыя)
XS
SM
MD
LG