Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве шпіталізавалі актывістку партыі Цімашэнкі


Актывістка ўкраінскай апазыцыйнай партыі “Бацькаўшчына” Тамара Біхун дастаўленая ў адзін з кіеўскіх шпіталяў у сувязі з справакаваным галадоўкаю пагаршэньнем здароўя. Лідэрам гэтай партыі зьяўляецца былы прэм'ер-міністар краіны Юлія Цімашэнка.

Сваю галадоўку разам зь іншымі паплечнікамі Цімашэнкі Тамара Біхун пачала 5 кастрычніка насупраць будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Кіеве. Удзельнікі пратэсту патрабавалі рэгістрацыі выбарчага сьпісу ад сваёй партыі для ўдзелу ў мясцовых выбарах, заплянаваных на 31 кастрычніка

Гарадзкія ўлады побач з галадоўнікамі арганізавалі кірмаш, на якім мінакам раздаваліся бясплатна бліны. Актывісты апазыцыі назвалі цынічнымі такія дзеяньні адміністрацыі гораду. На іх думку, гарадзкія ўлады такім чынам хочуць пераключыць увагу грамадзкасьці ад акцыі пратэсту. Юлія Цімашэнка ў аўторак, 12 кастрычніка, зьвярнулася да сваіх прыхільнікаў з просьбай спыніць галадоўку.
XS
SM
MD
LG