Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жарко нагадаў Анішчанку пра правілы


Васілі Жарко
Васілі Жарко
"Затрымкі грузаў пры перасячэньні мытнай мяжы "саюзу тройкі" няма", — заявіў міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

Выступ Жарко ў Палаце прадстаўнікоў тычыўся санітарных нормаў у Мытным саюзе Беларусі, Казахстану і Расеі.

Камэнтуючы ранейшую заяву галоўнага санітарнага лекара Расеі Генадзя Анішчанкі пра тое, што грузы, якія перасякаюць мытную мяжу "саюзу тройкі", не адпавядаюць расейскім стандартам якасьці, Жарко заявіў, што правілы цяпер не расейскія, а агульныя.

"А заявы можна рабіць розныя", — дадаў Жарко.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG