Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане заблякавалі блог


Вядомы ў Азэрбайджане сатырычны блог "Скарпіён» – Eqreb.com – заблякаваны ад 8 верасьня. Як паведаміла "Свабодзе" адміністрацыя сайту, блог блякуецца з-за сатырычных запісаў, фатаграфій, відэаролікаў і карыкатур, якія раздражняюць некаторых дзяржаўных чыноўнікаў. Для карыстальнікаў блогу адміністрацыя сайту падрыхтавала рэкамэндацыі , як з выкарыстаньнем проксі-сэрвэраў абысьці блякаваньне.

Паводле кіраўніка Інстытуту свабоды і бясьпекі рэпартэраў у Баку Эміна Хусэйна, блякаваньне блогу ёсьць прыкладам “цэнзуры”, а з падобнымі праблемамі сутыкаюцца і іншыя сатырычныя сайты ў Азэрбайджане.
XS
SM
MD
LG