Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржава кантралюе маёмасьць


Ацэньваць маёмасьць, якія выносіцца на таргі, цяпер могуць толькі дзяржаўныя арганізацыі.

Такая норма зьявіцца ў беларускім заканадаўстве пасьля таго, як 14 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прыняла шэраг зьменаў і дапаўненьняў у кодэксы, якія тычацца маёмасьці.

Яшчэ адна зьмена закранае вынікі таргоў.

Дагэтуль, калі ў таргах удзельнічаў адзін суб'ект, вынікі прызнаваліся несапраўднымі.

Цяпер жа вынік таргоў будзе лічыцца сапраўдным нават з адзіным патэнцыйным пакупніком, калі сума, якую той гатовы заплаціць, на 5% перавышае заяўленую.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG