Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Амэрыканскі мужчынскі часопіс Esquire надрукаваў "атляс сэксуальнасьці" — гэта сьпіс жанчын, якіх рэдакцыя лічыць самымі сэксуальнымі ў краінах, дзе яны нарадзіліся, вырасьлі ці пражываюць.

У гэты сьпіс разам з галівудзкімі зоркамі, першымі лэдзі, дэпутаткамі, кіраўніцамі ўрадаў і спартоўкамі патрапіла беларуская мадэлька Тацяна Дзягілева.

Дзягілева нарадзілася ў Віцебску ў 1991 годзе.

Парамэтры Дзягілевай (табліцай):

Рост180 см
Грудзі85 см
Талія58.5 см
Сьцёгны90 см
Валасысьветла-русыя
Вочыблакітныя


Дзягілева ўдзельнічала больш як у 100 паказах моды. Яна супрацоўнічала з кампаніямі Chanel, Dior, Versace, Prada, Donna Karan, Calvin Klein, Hugo Boss, Christian Dior, Dolce & Gabbana, Iceberg, Just Cavalli, Moschino, RoccoBarocco, Versace і інш.

Тацяна Дзягілева стала жыве ў Сан-Францыска, паведамляе Вікіпэдыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG