Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылі: усе гарнякі – на паверхні


У Чылі пасьпяхова завяршылася эвакуацыя 33-х гарнякоў, якія больш за два месяцы правялі ў зьняволеньні глыбока пад зямлёю пасьля абвалу на шахце. Ратаўнікі паднялі шахтароў з глыбіні каля 625 мэтраў пры дапамозе спэцыяльнай капсулы.

Прэзыдэнт Чылі Сэбаст'ян Пінера, які прысутнічаў на месцы падзеяў, назваў выратаваньне гарнякоў "цудам, які зьяднаў Чылі". Гэта – беспрэцэдэнтны ў гісторыі выпадак, калі людзі правялі ў аварыйных умовах пад зямлёй такі працяглы час.
XS
SM
MD
LG