Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч звольніў віцэ-прэм’ераў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў двух віцэ-прэм’ераў, тым самым першы раз скарыстаўшы свае новыя канстытуцыйныя паўнамоцтвы.

Звольніўшы Ўладзімера Сіўковіча і Віктара Слауту з пасадаў віцэ-прэм’ераў, наступнымі ўказамі Януковіч прызначыў абодвух на іншыя высокія пасады: Сіўковіча – намесьнікам сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, а Слауту – дарадцам прэзыдэнта.

Згодна зь вернутай ва ўжытак ва Ўкраіне канстытуцыяй 1996 году, ва ўрад маюць уваходзіць тры віцэ-прэм’еры і адзін першы віцэ-прэм’ер, тады як дасюль працавалі пяць віцэ-прэм’ераў і адзін першы віцэ-прэм’ер.
XS
SM
MD
LG