Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АБСЭ папярэджвае Ўкраіну


Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала ўлады Ўкраіны расьсьледаваць напады на журналістаў і забясьпечыць свабоду прэсы ў краіне.

Выступаючы сёньня ў Кіеве, прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч адзначыла, што ўлады павінны не абмяжоўвацца асуджальнымі заявамі і правесьці хуткае і дзейснае расьсьледаваньне такіх інцыдэнтаў. У якасьці прыкладу Міятавіч падала нядаўняе зьнікненьне харкаўскага журналіста Васіля Кліменцьева.

Украінскія журналісты ня раз заяўлялі аб пагаршэньні сытуацыі з свабодаю прэсы ў краіне пасьля прыходу да ўлады на пачатку 2010 году цяперашняга прэзыдэнта Віктара Януковіча.
XS
SM
MD
LG