Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацынтэрн дапаможа беларускім сацыял-дэмакратам


Сяргей Скрабец
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) стала адзінай левацэнтрысцкай партыяй краіны, якая змагла вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты. На гэта зьвярнуў увагу, выступаючы на паседжаньні камітэту Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Баку, адзін зь лідэраў партыі Сяргей Скрабец.

Ён таксама адзначыў, што Эўрапейская кааліцыя будзе патрабаваць рэгістрацыі свайго кандыдата ў прэзыдэнты:

Луіс Аяла на паседжаньні камітэту Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Баку
«Мы гатовыя вывесьці людзей на вуліцы і адстойваць свой выбар. Наступствы гэтай барацьбы для нас непрадказальныя. Мы можам чарговым разам апынуцца за кратамі, можам быць выкрадзеныя і забітыя, як нашы калегі. І мы просім вас, нашых таварышаў, аказаць нам падтрымку ў барацьбе зь беларускай дыктатурай».

Генэральны сакратар Сацынтэрну Луіс Аяла заявіў аб салідарнасьці зь беларускімі калегамі і сказаў, што «сацыял-дэмакратыя будзе вашым шчытом».

Пра гэта паведаміла прэсавая служба БСДП (Народная грамада).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG