Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: загінулі 6 вайскоўцаў НАТО


На поўдні Аўганістану сёньня пры двух інцыдэнтах загінулі 6 вайскоўцаў міжнародных сілаў. Паводле камандаваньня сілаў НАТО, чатыры салдаты былі забітыя выбухам міны, яшчэ два сталі ахвярамі нападаў ваеўнікоў. Такім чынам, страты войскаў кааліцыі з пачатку кастрычніка склалі забітымі 34 чалавекі.

Сёньня ж аўганскія ўлады удакладнілі зьвесткі аб учорашняй катастрофе ў раёне Кабулу грузавога самалёта. Загінулі 8 чалавек экіпажу – грамадзяне Філіпінаў, Індыі і Кеніі. Прычыны таго, што здарылася, высьвятляюцца.
XS
SM
MD
LG