Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праектам Алены Батурынай у Менску нічога не пагражае


Алена Батурына

Алена Батурына

Будаўнічым праектам Алены Батурынай, жонкі экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова, нічога не пагражае.

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інвэстыцый камітэту эканомікі Менскага гарвыканкаму Мікалай Ахраменка.


"Іх рэалізацыя не спыняецца, можна сказаць дакладна", — паведаміў М.Ахраменка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, перадае Інтэрфакс.

Камэнтуючы скарачэньне аб'ёмаў інвэстыцый у адзін з найбуйнейшых інвэстпраектаў Менску, будаўніцтва дзелавога і жылога комплексу "Менск-сіці", ён адзначыў, што гэты працэс непасрэдна не зьвязаны з адстаўкай Юрыя Лужкова.

Паводле М.Ахраменкі, памяншэньне аб'ёмаў інвэстыцый у гэты праект — гэта наступствы крызысу, які перажываюць усе краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG