Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У іншых дзяржавах можна болей даведацца пра беларускія выбары, чым з нашых СМІ”


Як вы ацэньваеце асьвятленьне выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ? Адказваюць гарадзенцы.

Спадар: “Асьвятленьне выбарчай кампаніі, можна сказаць, кастрыраванае, бо паказваюць толькі пра агульныя тэхнічныя моманты і ня болей. Ні пра асобаў, ні пра магчымасьці выбараў ніякай гаворкі не ідзе. Пабачым, што будзе пасьля рэгістрацыі”.

Спадар: “Празь дзяржаўныя СМІ, натуральна, асьвятляецца выбарчая кампанія толькі сёньняшняга прэзыдэнта. Так што, працу СМІ можна ацаніць добра, паколькі яны яе выконваюць, як належыць…”.

Спадар:
“Людзі наагул адзін у аднаго пытаюцца пра кандыдатаў, бо інфармацыі нідзе няма, а ў тэлевізары толькі адзін чалавек — таварыш Лукашэнка. І толькі ён мае права, калі захоча і колькі захоча, гаварыць, а пра астатніх кандыдатаў нават пачуць нічога нельга”.

Спадар: “Пра Лукашэнку я імкнуся не глядзець, пераключаю праграмы, а пра астатніх нідзе нічога ня бачыў”.

Спадар: “Пакуль нічога няма, толькі Ярмошына выступіла, сказала, як што, а далей — маўчок, пра кандыдатаў наагул нічога”.

Спадарыня: “Даведацца пра кандыдатаў проста немагчыма — ніякай інфармацыі няма. У тых газэтах, якія прадаюцца ў шапіках, нічога няма. І па радыё, па тэлебачаньні — адзін Лукашэнка”.

Спадар: “А ніяк ні пра каго там не даведаесься, усё ціха і маўчыць. Толькі пра аднаго кандыдата ўвесь час, таварыша Лукашэнку, гавораць. Добра, што хоць на рынку подпісы зьбіраюць, то там можна пачытаць пра кандыдатаў”.

Спадарыня: “Абсалютна ніякай інфармацыі, акрамя, як пра Лукашэнку. Вось толькі па нейкаму расейскаму каналу Някляеў некалькі хвілінаў сказаў, і больш нічога”.

Спадарыня: Я нічога не хачу казаць — толькі каб болей не было Лукашэнкі. Няхай прыйдзе хто заўгодна, толькі каб болей ня ён”.

Спадар: “Вельмі слаба асьвятляецца кампанія, толькі нейкія агульныя факты. У іншых краінах можна болей даведацца пра нашыя выбары, чым зь беларускіх СМІ. Да прыкладу, бываю ў Польшчы, то там усё завешана ў рэклямах, а ў нас — нічога…”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG