Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: беларускамоўных першаклясьнікаў стала трое


Надзея Салаўёва

Надзея Салаўёва

У адзінай беларускамоўнай першай клясе Магілёва цяпер вучацца трое дзетак. Першага верасьня была толькі адна беларускамоўная вучаніца, Ялінка Салаўёва.

Цяпер кампанію ёй складаюць Аляксей і Люба Ўласавы. Яны брат і сястра. Бацькі перавялі іх з дваццаць другой магілёўскай школы ў першую, як убачылі рэкляму аб беларускамоўнай клясе.

“Бацькі самі не з Магілёва. З райцэнтру Чавусы. Вучыліся яны ў беларускамоўнай тамтэйшай школе. Пабачыўшы рэкляму, вырашылі, што і іхныя дзеці мусяць вучыцца па-беларуску. Тое, што кляса малакамплектная, іх не бянтэжыць. Узровень навучаньня ў першай школе вышэйшы, чым у той школе, дзе Аляксей і Люба вучыліся раней”, —кажа Надзея Салаўёва, маці першай беларускамоўнай першаклясьніцы Магілёва Ялінкі.

Праблемаў з навучаньнем па-беларуску ў трох вучняў няма. Дзеткі вучацца разам ад панядзелка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG