Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букера ўпершыню атрымаў гумарыстычны твор


Прэстыжную брытанскую літаратурную прэмію Букера за найлепшую кнігу 2010 году атрымаў Говард Джэйкабсан за сатырычны раман "Праблема Фінклера".

Джэйкабсан атрымаў чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 75 тысяч даляраў) на цырымоніі, якая прайшла ў Лёндане.

Старшыня журы сэр Эндру Моўшан назваў кнігу 68-гадовага пісьменьніка "вельмі сьмешнай, але пры гэтым вельмі разумнай, вельмі сумнай і вельмі далікатнай".

У цэнтры раману -- тэма самаідэнтыфікацыі габрэяў у сучасным брытанскім грамадзтве. Кніга аб адносінах непадобных адно на аднаго школьных сяброў, двое з якіх -- габрэі, а трэці хоча ім быць, стала першым адкрыта гумарыстычным творам, які атрымаў Букера за ўсю гісторыю прэміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG