Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбскія футбольныя фанаты разышліся ў Італіі


У італьянскім горадзе Генуя ў выніку сутыкненьняў сэрбскіх футбольных фанатаў з паліцыяй, паводле апошніх зьвестак, шпіталізаваныя 16 чалавек, сярод іх два паліцыянты. Як паведамілі сёньня італьянскія ўлады, затрыманы 17 чалавек, у іх ліку і завадатары непарадкаў.

У аўторак фанаты сарвалі адборачны матч чэмпіянату Эўропы па футболе паміж камандамі Італіі і Сэрбіі. Перад гульнёй яны напалі на аўтобус сэрбскай зборнай і пабілі брамніка сваёй каманды Ўладзіміра Стойкавіча. Галкіпэр быў шпіталізаваны, а гульню судзьдзя спыніў ужо празь некалькі хвілін: заўзятары пачалі кідаць на поле паходні і фаервэркі, адзін зь якіх ледзь не патрапіў у гульца.

Забурэньні ў горадзе працягваліся ўсю ноч. Праваахоўчым органам удалося пагрузіць заўзятараў у аўтобусы і вывезьці іх за межы гораду.
XS
SM
MD
LG