Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад у Лібане


Сёньня адбываецца першы дзяржаўны візыт прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада ў Лібан. Ахмадзінэжад сустрэнецца з прэзыдэнтам і прэм'ерам Лібану, а таксама выступіць у раёнах, якія лічацца апірышчам радыкальнай групоўкі "Хізбула" – у паўднёвым Бэйруце, а таксама ў памежным паўднёвым горадзе Бінт-Джбэйл. Ахмадзінэжад назваў Лібан "цэнтрам супраціву тым, хто хоча надта шмат". Візыт іранскага прэзыдэнта выклікаў крытыку з боку празаходняй парлямэнцкай большасьці, паводле якой Ахмадзінэжад хоча прадставіць Лібан "іранскай базай".
XS
SM
MD
LG