Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ратуюць казаскую жывёлагадоўлю


Сотні кароў з амэрыканскага штату Паўночная Дакота пачалі прыбываць спэцыяльнымі авіярэйсамі ў Казахстан. Сумеснае прадпрыемства паміж урадам Казахстану і амэрыканскай кампаніяй "Глябальныя кансультанты па ялавічыне" мае мэтай паспрабаваць адрадзіць казаскі сэктар жывёлагадоўлі.

Падчас эканамічнага крызісу ў краіне рэзка скарацілася пагалоўе скоту з-за недастатковай дзяржаўнай падтрымкі. Чакаецца, што да сярэдзіны сьнежня ў Казахстан прыбудзе больш за 2-х тысяч племянных кароў.
XS
SM
MD
LG