Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чылі: з аварыйнай шахты паднялі першага гарняка


У Чылі стартавала апэрацыя па эвакуацыі 33-х гарнякоў, якія правялі больш за два месяцы глыбока пад зямлёй пасьля абвалу на шахце. Выратавальнікі даставілі на паверхню першага шахтара пры дапамозе спэцыяльнай клеткі, у якой пацярпелых будуць па-аднаму дастаўляць на паверхню зямлі.

Для гэтага выратавальнікі адмыслова прасьвідравалі асобную шахту глыбінёй 625 мэтраў. 5 жніўня пасьля абвалу на шахце для золатаздабачы гарнякі лічыліся загінулымі. Толькі праз 17 дзён пасьля здарэньня яны здолелі падаць на паверхню зямлі паведамленьне аб тым, што ўратаваліся ў аварыйным падземным памяшканьні.
XS
SM
MD
LG