Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраныя новыя сябры Рады Бясьпекі ААН


Нясталымі сябрамі Рады Бясьпекі ААН на два гады абраныя Нямеччына, Індыя, Калюмбія і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. У выніку галасаваньня ў Генэральнай Асамблеі ААН яшчэ дзьве краіны – Канада і Партугалія – выйшлі ў другі тур. Але пазьней Канада зьняла сваю кандыдатуру, што практычна забясьпечвае Партугаліі апошняе, пятае з вакантных месцаў у Радзе Бясьпекі. Пяць сяброў Рады Бясьпекі – Вялікая Брытанія, Кітай, Расея, ЗША і Францыя – зьяўляюцца сталымі і маюць права вета.

Рада валодае паўнамоцтвамі ўводзіць міжнародныя санкцыі супраць той ці іншай краіны і прымае рашэньні аб правядзеньні міратворчых апэрацыяў.
XS
SM
MD
LG