Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: Калі ў выбарчых камісіях — сумленныя людзі, яны скажуць пра фальшаваньні


Сёньня прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў схіляў жыхароў Магілёва, каб яны актыўней падпісваліся за яго. Сустрэча з апазыцыйным вылучэнцам адбылася на пляцоўцы перад гарадзкім домам быту, што насупраць будынка гарвыканкаму.

Андрэй Саньнікаў абнадзеіў магілёўцаў тым, што сябры выбарчых камісіяў гэтым разам скажуць праўду пра фальшаваньні вынікаў выбараў, калі такія будуць:

«Я сустракаўся зь сябрамі папярэдніх выбарчых камісіяў, і яны распавядалі, як гэтыя парушэньні адбываюцца. Я лічу, што цяпер, калі краіна актыўна пачынае ўключацца ў выбарчую кампанію, людзі зразумеюць, што ад іх таксама залежыць яе лёс. І ад сяброў выбарчых камісіяў таксама залежыць лёс краіны ў вялікай ступені. Калі там сумленныя людзі, то яны абавязкова скажуць, якія парушэньні былі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG