Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ХАЛАДНАВАТА...

  • ...пад раніцу замаразак. Тэмпэратура ўдзень: 5-7 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Нацыянальным гістарычным музэі адкрыцьцё выставы ізраільскага фотамастака Леаніда Падруля "Цень Ерусаліму". Пачатак а 17.00.
  • Вольга Акуліч і гурт "Верасень" у фальварку "Добрыя мысьлі" (Менск, Магілёўская, 12). Пачатак а 19.00.
  • У Маскве ў другой палове дня адбудзецца брыфінг кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Нарышкіна для беларускіх журналістаў зь дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан з трохдзённым візытам на Балканах (Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Косава).
  • Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг у Маскве.
  • Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад у Лібане.
  • Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў у Брусэлі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1795 у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.
  • У 1896 нарадзіўся Мікола Шчакаціхін, беларускі мастацтвазнавец і гісторык (пам. 1940).
  • У 1888 нарадзіўся беларускі мастак Язэп Драздовіч (пам. 1954).
  • У 1925 нарадзілася Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Міжнародны дзень па зьмяншэньні небясьпекі стыхійных бедзтваў.


МІНУС 365:


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

  • "Няма такой рэчы як грамадзтва: ёсьць паасобныя мужчыны і жанчыны, і ёсьць сем’і".
  • "Певень можа сабе кукарэкаць, але гэта курыца зносіць яйкі".
  • "Эўропу стварыла гісторыя. Амэрыку стварыла філязофія".
Маргарэт Тэтчэр
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG