Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай скасоўвае выступ нарвэскіх артыстаў, у тым ліку А.Рыбака


Міністэрства культуры Кітаю адмяніла прэм’еру нарвэскага мюзіклу “Сонечная ноч” з Аляксандарм Рыбаком у галоўнай ролі на сцэне пэкінскага Тэатру веку. Пра гэта паведамляе нарвэская газэта “ Дагбладэт”. Крок кітайскіх уладаў зьвязваюць з прысуджэньнем Нобелеўскай прэміі міру правабаронцу Лю Сяобо, які асуджаны да 11 гадоў турмы за” падрыў дзяржаўнай улады КНР”. Сюжэт спэктаклю пабудаваны на сяброўстве двух спартоўцаў-інвалідаў – кітайскага і нарвэскага. Мюзікл раней ужо паказваўся ў Кітаі ў часе паралімпійскіх гульняў 2008 году. У пастаноўцы задзейнічаны каля 200 артыстаў з розных краінаў, сярод іх і бацькі леташняга пераможцы конкурсу “Эўрабачаньня” Аляксандра Рыбака , музыканты Натальля і Ігар Рыбакі.
XS
SM
MD
LG