Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва нагадала Беларусі пра дэмакратыю

  • Тацяна Поклад

Даля Грыбаўскайце

Даля Грыбаўскайце

У часе сустрэчы чальцоў камітэта замежных справаў Сойму Літвы з прэзыдэнтам Далёй Грыбаўскайце, калі абмяркоўваліся актуаліі замежнай палітыкі Літвы, размова вялася і пра Беларусь.


"Палітычныя працэсы, зьвязаныя з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, без сумненьняў, вызначаць сцэнар далейшага палітычнага разьвіцьця гэтай краіны," – заявіў сёньня ў паведамленьні пра гэтую сустрэчу старшыня парлямэнцкага камітэту замежных справаў Эмануэліс Зінгерыс.

"Палітыка Літвы адносна Беларусі будзе залежыць найперш ад высілкаў самой ўлады Беларусі ў набліжэньні да эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў. Літва заклікае Беларусь як мага шырэй адкрыць краіну дэмакратычным каштоўнасьцям і нормам, а эканамічнае супрацоўніцтва Эўразьвязу зь Беларусьсю, супольныя праекты ў сфэры аховы асяродзьдзя, інфраструктуры, могуць паспрыяць дэмакратызацыі Беларусі", – заявіў спадар Зінгерыс.

У наступным годзе Літва будзе старшыняваць у Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), а ў 2013 у Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG