Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан заклікала Босьнію да эўрапэйскай інтэграцыі


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заклікала ўсе этнічныя групы Босьніі і Герцагавіны працягваць палітычныя рэформы, патрэбныя для сяброўства ў Эўразьвязе і НАТА. Клінтан пачала свой двухдзённы візыт на Балканы з наведваньня басьнійскай сталіцы Сараева. Выступаючы перад студэнтамі Сараеўскага ўнівэрсытэту, Клінтан заявіла, што Босьніі патрэбна стварыць сапраўды мультыэтнічнае грамадзтва, каб наблізіцца да эўрапэйскай інтэграцыі. У Сараеве Клінтан таксама сустрэлася з кіроўчым трыюмвіратам – трыма прэзыдэнтамі, якія прадстаўляюць тры этнічныя групы – сэрбаў, харватаў і мусульманаў.

Пазьней дзяржсакратар ЗША накіруецца ў Бялград, дзе заплянаваная яе сустрэча з сэрбскім прэзыдэнтам Барысам Тадзічам.
XS
SM
MD
LG