Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старэйшы сын Кім Чэн Іра супраць дынастычнай улады


Старэйшы сын паўночнакарэйскага лідара Кім Чон Іра заявіў, што ён супраць дынастычнага ўтрыманьня ўлады яго сям’ёй. У інтэрвію, якое сёньня выйшла ў эфіры японскага тэлеканалу Асахі”, 39-гадовы Кім Чон Нам сказаў, што ён не падтрымлівае перадачы ўлады ўжо трэцяй генэрацыі яго сям’і. Пасьля таго, як малодшы сын паўночнакарэскага кіраўніка Кім Чон Ун нядаўна быў абраны ў кіруючыя органы арміі, парлямэнту, а таксама ў ЦК партыі, стала зразумела, хто рыхтуецца ў пераемнікі. Шанцы стаць пераемнікам раней давалі і старэйшаму сыну, аднак той трапіў ў няласку бацькі, калі быў затрыманы пры спробе наведаць Японію па падробным пашпарце. Кім Чон Нам нібыта хацеў пабачыць такійскі Дыснэйлэнд.
XS
SM
MD
LG