Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане аспрэчваюць вынікі выбараў


Прыхільнікі партыі “Бутун Кіргізстан” (“Адзіны Кіргізстан”) патрабуюць даць ім магчымасьць выступіць на тэлебачаньні, інакш яны пагражаюць захапіць будову тэлецэнтра ў Ошы. Будовы, дзе разьмешчаныя органы мясцовай адміністрацыі Оша – паўднёвай сталіцы Кіргізстану – узяты пад узмоцненую ахову.

Раніцай прыхільнікі “Адзінага Кіргізстану” правялі таксама мітынг ля сьцен ЦВК у сталіцы, Бішкеку. Паводле інфармацыі ЦВК, гэта партыя набрала 4,84 працэнта галасоў і не пераадолела 5-працэнтны бар’ер, неабходны для абраньня ў парлямэнт. “Адзіны Кіргізстан” дабіваецца перападліку галасоў.
XS
SM
MD
LG