Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заўтра ва Ўкраіне будзе дзень жалобы


Па ўдакладненых зьвестках, у выніку сутыкненьня аўтобуса зь лякаматывам ў Днепрапятроўскай вобласьці загінуў 41 чалавек, сярод іх двое (па іншых зьвестках трое) дзяцей. 11 чалавек шпіталізаваныя ў рэанімацыі з сур’ёзнымі траўмамі. Прэзыдэнт Віктар Януковіч выказаў спачуваньне сем’ям загінулых і абвясьціў 13 кастрычніка днём жалобы. Сёньня ж прэзыдэнт накіруецца ў бальніцу, дзе знаходзяцца параненыя. Урад мае намер выдзеліць сем’ям загінулых дапамогу па 100 тысяч грыўняў (прыблізна 9 тысяч эўра).

Аварыя адбылася на пераезьдзе, які не ахоўваўся, калі аўтобус, нягледзячы на спраўную сыгналізацыю, выехаў на чыгунку перад манэўровым лякаматывам. ДАІ ўдакладняе, што шафёр, які таксама загінуў, быў вопытны, ён меў стаж кіроўцы 36 гадоў. У аўтобусе ехала прыблізна 50 чалавек.
XS
SM
MD
LG