Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вакол месца аварыі ў Вугоршчыне вырас новы вал


Ахоўны вал вакол месца аварыі сховішча адкідаў алюмініевага вытворцы MAL ў Вугоршчыне амаль гатовы. Як заявіў сёньня кіраўнік штабу выратавальнікаў Цібар Добсан, застаецца яшчэ ўмацаваць вал вапнай, што б падоўжыла яго ахоўную функцыю. Новы ахоўны вал, які выбудоўваецца з тым, каб папярэдзіць магчымыя наступствы новых выкідаў, мае даўжыню 1500 мэтраў, ушыркі складае 30 мэтраў, а ў вышыню 4 мэтры.

На пачатку мінулага тыдня ў выніку аварыі сховішча ў навакольнае асяродзьдзе выцеклі ядавітыя адкіды вытворчасьці, якія прынесьці шкоды некалькім паселішчам і цалкам зьнішчылі жыцьцё ў двух рэках, якія ўпадаюць у Дунай.

Салідарнасьць з народам Вугоршчыны у сувязі з сур’ёзнай экалягічнай катастрофай сёньня выказаў старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу, які прыбыў у Будапешт для сустрэчы з прэм’ер- міністрам Віктарам Орбанам.

XS
SM
MD
LG