Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter хоча пераўзысьці Facebook


Twitter Inc., апэратар аднайменнага сайту міні-блогаў, хоча павялічыць колькасьць карыстальнікаў да 1 мільярду. Пра гэта заявіў адзін з заснавальнікаў кампаніі Эван Уільямс. Як паведамляе агенцтва Bloomberg, падобную ж мэту ставіць перад сабой і сацыяльная сетка Facebook, таму неўзабаве, як лічаць экспэрты, пачнецца спаборніцтва двух он-лайн гігантаў за дамінаваньне ў сетцы. На гэты момант лік зарэгістраваных карыстальнікаў Twitter перавышае 165 мільёнаў, сярод сацыяльных сетак ён займае трэцяе месца пасьля Facebook і Windows Live Profile.
XS
SM
MD
LG