Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан забараняе вываз мяса, воўны і бульбы


Эмамалі Рахмон, выступаючы на паседжаньні ўраду, паведаміў пра рашэньне забараніць вываз з краіны прадукцыі жывёлагадоўлі, у тым ліку воўны, а таксама бульбы і мэталялому. Гэты крок кіраўнік дзяржавы патлумачыў “абаронай айчынных вытворцаў, забесьпячэньнем росту ўласнай прадукцыі і ўпарадкаваньня цэнаў на харчовым рынку”.

Як тлумачаць экспэрты, забарона на вываз названых тавараў, за выняткам бульбы, датычыць у асноўным памежнага гандлю, які арганізуецца ў спэцыяльных пунктах на мяжы з Кітаем, Кіргізіяй, Узбэкістанам, Аўганістанам. Жыхары памежных раёнаў па абодва бакі мяжы ўжываюць тут пераважна мэтад бартэру, мяняючы жывёлу або воўну з таджыцкага Паміру на ўзбэцкія прысмакі, тканіны, бытавую тэхніку. Алюмініевы посуд надзвычай папулярны ў аўганскіх дэхканаў.

Раней сёлета прэзыдэнт Рахмон заклікаў кожную таджыцкую сям’ю зрабіць двухгадовы запас прадуктаў у сувязі з крызысам.
XS
SM
MD
LG