Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Правальскі (біяграфія)


Правальскі Ўладзімер Аляксандравіч

Нарадзіўся 14 студзеня 1959 году ў вёсцы Сцяпурава Багушэўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Беларус.

Жанаты, мае двух дарослых дзяцей.

Пасьля заканчэньня ў 1978 годзе Віцебскага політэхнічнага тэхнікуму да 1991 году працуе ў будаўніцтве.

Пачынаў бэтоншчыкам, скончыў дырэктарам асацыяцыі будаўнічых каапэратываў Віцебскай вобласьці.

Ад 1991 году — індывідуальны прадпрымальнік.

Пераможца абласнога конкурсу "Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласьці" ў 2008 і 2009 гадах у намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сфэры паслуг".

Пераможца рэспубліканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнік 2009 году" ў намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сфэры паслуг".
XS
SM
MD
LG